Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ни фига себе». В TikTok рассказали о курьезном случае по «тунеядству»: в истории — попадание в базу «иждивенцев» и звонки из милиции
  2. Знайшоўся беларус, які за год зарабіў «істотна больш» за 10 млн рублёў. Дзе ён узяў такую суму
  3. Мінчук падараваў бацьку кватэру і гараж. Пракурор прыйшоў з пытаннямі да новага ўладальніка, той на іх адказаў няправільна — угоду скасавалі
  4. Санаторий, куда Азаренок «отправлял» беларусов и беларусок вместо Дубая, обещает людям то, что невозможно. Вот чем заманивает здравница
  5. У Магілёве і ваколіцах — успышка вельмі заразнага віруса, асабліва небяспечнага для некаторых людзей
  6. Стала вядома, куды працаўладкаваўся адзін з экс-супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі — «Бюро»
  7. «Уся партыя антыбіётыку знятая па ўсёй краіне». Галоўная доктарка пракаментавала смерць парадзіхі
  8. Дзяўчаты трапілі ў непрыемнасці пасля таго, як праспявалі «Матушка-земля» ў гардэробе кавярні
  9. «Мы з адвакатам сядзелі ў кабінеце і ўсё чулі». Экс-супрацоўнік Betera прыйшоў судзіцца з былым працадаўцам, а той зладзіў кол-цэнтр
  10. У беларусаў спыталі, якога заробку хапіла б для камфортнага жыцця. Якімі былі адказы і якая рэальнасць (разбежка прыстойная)
  11. Сын важнага беларускага чыноўніка стаў злодзеем у законе: катаваў ахвяр прасам і кантраляваў рускую мафію ў ЗША. Вось яго гісторыя
  12. Хто тыя дзяўчаты, якія «выпадкова» апынуліся ў Mak.by падчас візіту Лукашэнкі? Даведаліся
  13. Памятаеце трагедыю ў Ельску, дзе 14-гадовая дзяўчынка запала ў кому і памерла? Здаецца, ёй далі той самы антыбіётык, што і парадзісе ў Дзяржынску
  14. Беларуска, якая з'ехала, публікавала ў YouTube лекцыі пра Другую сусветную вайну. На яе завялі справу за рэабілітацыю нацызму
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.